Занятак 22. РАШАЕМ РАЗАМ!

Аднаўленне арыфметычных знакаў

         Сто з сямі лічбаў
Расстаўце знакі «плюс» паміж  лікамі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7 так, каб у суме атрымалася 100. Магчымыя два рашэнні. 

Розныя дзеянні, адзін вынік .
Калі паміж двума двойкамі знак складання замяніць знакам множання, то вынік не зменіцца: 2 + 2 = 2 × 2.
Няцяжка падабраць і 3 лікі, якія валодаюць той жа уласцівасцю: 1 + 2 + 3 = 1 × 2 × 3.
Знайдзіце 4 адназначныя лікі, якія, складзеныя або памножаныя адзін на аднаго, даюць адзін і той жа вынік. Пяць такіх лікаў. 

Аўтобусны білет. У аўтобусе вам трапіўся білет з нумарам 524127. Паспрабуйце, не змяняючы парадку лічбаў, расставіць паміж імі знакі матэматычных дзеянняў так, каб у выніку атрымалася 100.

Аднаўленне запісу  У памятнай кнізе знойдзены запіс: За продаж ... кавалкаў сукна па 49 руб. 36 кап. кожны кавалак атрымана ... 7 руб. 28 кап. Гэты запіс апынуўся заліты ў некаторых месцах чарніламі так, што нельга разабраць ні колькасці прададзеных кавалкаў, ні першых трох лічбаў атрыманай сумы. Пытанне, ці можна па захаваўшыхся дадзеных даведацца колькасць прададзеных кавалкаў і ўсю суму? 

2 і 3 Які знак трэба паставіць паміж напісанымі побач лічбамі 2 і 3, каб атрымаўся лік большы двух, але менш трох? 

1000 шасцю пяцёркамі. Выкарыстоўваючы толькі знакі матэматычных дзеянняў і дужкі, прадстаўце тысячу шасцю пяцёркамі. 

Чатыры дзеянні арыфметыкі
Перад вамі 7 радкоў паслядоўна размешчаных лічбаў:
1 2 3 = 1
1 2 3 4 = 1
1 2 3 4 5 = 1
1 2 3 4 5 6 = 1
1 2 3 4 5 6 7 = 1
1 2 3 4 5 6 7 8 = 1
1 2 3 4 5 6 7 8 9 = 1
Не змяняючы парадку размяшчэння лічбаў, пастаўце паміж імі знакі арыфметычных дзеянняў і дужкі з такім разлікам, каб у выніку гэтых дзеянняў у кожным радзе атрымалася б па 1. Пры неабходнасці дзве побач стаячыя лічбы можна лічыць двухзначным  лікам.
Сто пяццю аднолькавымі лічбамі
Пры дапамозе любых арыфметычных дзеянняў складзіце лік 100 з пяці адзінак, а таксама з пяці пяцёрак (з пяці пяцёрак 100 можна скласці двума спосабамі). 

Нуль трыма пяцёркамі Як запісаць нуль трыма пяцёркамі? Дазваляецца выкарыстоўваць любыя знакі матэматычных дзеянняў. 

Пяць трыма пяцёркамі Як запісаць пяць трыма пяцёркамі? Дазваляецца выкарыстоўваць любыя знакі матэматычных дзеянняў. 

Чацвёрка трыма пяцёркамі Як запісаць чацвёрку трыма пяцёркамі? Дазваляецца выкарыстоўваць любыя знакі матэматычных дзеянняў. 

Двойка трыма пяцёркамі Як запісаць двойку трыма пяцёркамі?Дазваляецца выкарыстоўваць любыя знакі матэматычных дзеянняў.

Адзінка трыма пяцёркамі Карыстаючыся трыма пяцёркамі і якімі заўгодна знакамі матэматычных дзеянняў, напісаць выраз, роўны адзінцы.
Знайдзіце як мінімум тры рашэнні.

Аднолькавымі лічбамі Карыстаючыся толькі складаннем, запішыце лік 28 пры дапамозе пяці двоек, а лік 1000 пры дапамозе васьмі васьмёрак.