Занятак 26. РАШАЕМ РАЗАМ!

Старадаўнія арыфметычныя задачы антычных часоў
1. З папірусу АХМЕСА (Егіпет, каля 2000 гадоў да н.э.).
Папірус Ахмеса быў знойдзены ў 1858 і часта называецца папірусам Райнда па імені яго першага ўладальніка. У 1870 годзе папірус быў расшыфраваны, пераведзены і выдадзены. Цяпер большая частка рукапісу знаходзіцца ў Брытанскім музеі ў Лондане, а другая частка - у ЗША. Гэты папірус – Старажытнаегіпецкі падручнік  па арыфметыцы і геаметрыі.
1.     Прыходзіць пастух з 70 быкамі. У яго пытаюць: - Колькі прывёў ты са свайго шматлікага статку? Пастух адказвае: - Я прыводжу дзве трэці ад трэці жывёлы. Палічыце, колькі быкоў ў статку?
2. У доме 7 кошак, кожная кошка з'ядае 7 мышэй, кожная мыш з'ядае 7 каласоў, кожны колас дае 7 раслін, на кожнай расліне 7 мер збожжа. Колькі ўсіх разам ?
3. Падзялі 10 мер хлеба на 10 чалавек, калі рознасць паміж колькасцю хлеба ў кожнага чалавека і ў яго папярэдняга  складае 1/8 меры.
З Акмімскага папірусу
1.     Нехта ўзяў са скарбніцы 1/13. З таго, што засталося, другі ўзяў 1/17. А пакінуў у скарбніцы 192. Мы хочам даведацца, колькі было ў скарбніцы першапачаткова?
3. Задача старажытнага Вавілона
Вынаходнік шахмат, якому было прапанавана запрасіць любую ўзнагароду, папрасіў пакласці яму ва ўзнагароду на першую клетку шахматнай дошкі адно зерне, на другую - 2 зерняткі, на трэцюю - 4 зярняці і т. д. Колькі зерняў запрасіў мудрэц?
4. Задача Магавіры Знайсці лік паўлінаў у зграі, 1/16 якой, памножаная на сябе, сядзіць на мангавых дрэвах, а квадрат 1/9 астатку разам з 14 іншымі паўлінамі - на дрэве тама.
5. Задачы Бхаскары
Нехта сказаў свайму сябру: "Дай мне 100 рупій, і я буду ўдвая багацей тебя», на што апошні адказаў: «Калі ты мне дасі толькі 10 рупій, я стану ў шэсць разоў багацей за цябе». Пытанне, колькі было ў кожнага?
 
Задача Брахмагупты (каля 600 г.)
Слон, сланіха і слонік прыйшлі да возера, каб напіцца вады. Слон можа выпіць возера за 3г., сланіха - за 5 г., а слонік - за 6г. За колькі часу яны ўсе разам вып'юць возера?