Занятак 28. РАШАЕМ РАЗАМ

Займальныя задачы. 

Вашай увазе прапануюцца цікавыя, самабытныя матэматычныя задачы і задачы на кемлівасць, у тым ліку старадаўнія, якія рашаў М. В. Ламаносаў, выкарыстоўваў у сваёй педагагічнай практыцы Л. М. Талстой, а таксама задачы-казкі, задачы-жарты, цікавыя пытанні і задачы .

  1. Вядомы нямецкі матэматык Карл Гаўс яшчэ ў школе праявіў незвычайныя матэматычныя здольнасці. Аднойчы школьны настаўнік прапанаваў вучням скласці разам усе лікі ад 1 да 100 уключна. Не паспеў настаўнік паўтарыць заданне, як маленькі Карл сказаў: «Гатова, сума ўсіх лікаў 5050». Увесь клас і сам настаўнік былі здзіўлены такім хуткім рашэннем задачы.
Калі хлопчыка спыталі, як ён рашыў яе, Карл растлумачыў, што...
Паспрабуйце і вы здагадацца, як ён так хутка зрабіў вылічэнне.

  1. Выпадак са шкарпэткамі
У Галі было тры пары жоўтых і пяць пар белых шкарпэтак. У шуфлядзе яны ляжаць уперамешку. Аднойчы вечарам Галя збіралася ў госці і хацела змяніць шкарпэткі, але раптам патухла святло.
Колькі шкарпэтак павінна была ўзяць Галя з шуфляды наўгад, каб быць упэўненай, што сярод іх будзе дзве аднаго колеру?

  1. Задача, прапанаваная Івану Пятрову
Вылічыце вусна, колькімі спосабамі можна заплаціць 78 рублёў, маючы купюры трох- і пяцірублёвай вартасці.
Гэта адна з 12 задач, прапанаваных 11-гадоваму Івану Пятрову, які не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, але любіў вусна рабіць арыфметычныя падлікі. Іван Пятроў — сын селяніна Кастрамской губерні. Праверка матэматычных здольнасцей хлопчыка праводзілася ў Кастрамской гімназіі ў маі 1834 г. На ўсе задачы Пятроў даў правільныя адказы, затраціўшы на іх рашэнне каля адной гадзіны.
Задачу, якая прыведзена вышэй, Іван Пятроў рашыў усімі шасцю спосабамі. Паспрабуйце вызначыць якімі.

  1. Колькі часу?
— Колькі цяпер часу? — спытаў Міша ў бацькі.
— А вось падлічы: да канца сутак засталося ў тры разы менш таго часу, які прайшоў ад іх пачатку.
Колькі ж было часу?

  1. Загадкі-жарты
  • Сума якіх лікаў не зменіцца, калі чытаць іх перавернутымі?
  • Якія лікі, калі іх перавярнуць, павялічваюцца ў паўтара раза?
  1. Сын і бацька
Бацьку 29 гадоў, сыну 8. Калі сын будзе маладзейшы за бацьку ў два разы?

  1. Як падзяліць сотню?
Падзяліце лік 100 на 4 часткі, памятаючы, што калі ад першага ліку адняць 4, да другога дадаць 4, трэці памножыць на 4, а чацвёрты падзяліць на 4, то ва ўсіх чатырох выпадках атрымаецца аднолькавы вынік.

  1. Браты і сёстры
У хлопчыка столькі ж сясцёр, колькі і братоў, а ў яго сястры ў два разы менш сясцёр, чым братоў. Колькі ўсяго братоў і сясцёр?

  1. Вароны і бярозы
Сталі вароны садзіцца па адной на бярозу - не хапіла адной бярозы. Сталі садзіцца па дзве на бярозу - адна бяроза аказалася лішняй. Колькі было варон і колькі бяроз?

  1. Цяжкая пераправа

Аднойчы Міша, Вася, Коля і Пеця падышлі да ракі. Ля берага стаяў маленькі плыт. Ён мог вытрымаць толькі 80 кілаграмаў. Коля і Пеця важылі па 40 кг, Міша - 50 кг, а Вася 65. Як жа яны пераправіліся цераз раку?