Занятак 2. ГЭТА ВАЖНА

Натуральныя лікі.
Для лічэння прадметаў ужываюць натуральныя лікі. Любы натуральны лік можна запісаць з дапамогай дзесяці лічбаў: 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9.
Напрыклад: трыста дваццаць восем - 328,
пяцьдзесят тысяч чатырыста дваццаць адзін - 50421.
Такі запіс лікаў называюць дзесятковым. 


Паслядоўнасць усіх натуральных лікаў называюць натуральным радам:
1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, .. .
Самы маленькі натуральны лік - адзінка (1). У натуральным радзе кожны наступны лік на 1 больш папярэдняга. Натуральны рад  бясконцы, найбольшага ліку ў ім няма. 
Значэнне лічбы залежыць ад яе месца ў запісе ліку. 
Напрыклад 375: лічба 5 азначае 5 адзінак, яна на апошнім месцы ў запісе нумару (у разрадзе адзінак), лічба 7 - дзясяткі, яна знаходзіцца на перадапошнім месцы (у разрадзе дзясяткаў), лічба 3 - сотні, яна стаіць на трэцім месцы ад канца (у разрадзе сотняў) і т. д.


Лічба 0 азначае адсутнасць адзінак дадзенага разраду ў дзесятковым запісе. Яна служыць і для абазначэння ліку "нуль". Гэты лік азначае "ніводнага". Памятайце! Нуль не адносяць да натуральных лікаў. 


Калі запіс натуральнага ліку складаецца з аднаго знаку - адной лічбы, то яго называюць адназначным. Напрыклад, лікі 1, 5, 8 - адназначныя. 


Калі запіс ліку складаецца з двух знакаў - двух лічбаў, то яго называюць двухзначны. Лікі 14, 33, 28, 95 - двухзначныя, лікі 386, 555, 951 - трохзначныя, лікі 1346, 5787, 9999 - чатырохзначныя і т.

Лікі – веліканы


Яшчэ ў старажытнасці матэматыкі запісвалі вельмі вялікія лікі і прыдумвалі назвы для іх. 
Мы зараз выкарыстоўваем пры запісе лікаў класы адзінак, сотняў і мільёнаў. А як называецца наступны клас? Запішам лік, у якім сем разрадаў, напрыклад 1 000 000 - адзін мільён. Тэрмін «мільён» упершыню з'явіўся ў Італіі, першае згадванне датуецца 1250 г.
Дапішам справа яшчэ тры нулі, атрымаем лік адзін мільярд. Слова «мільярд» упершыню упамінаецца ў 1558 г. і выкарыстоўвалася для абазначэння ліка,  у якім за адзінкай запісвалася дванаццаць нулёў.  Зараз гэта 1 000 000 000. Дапісваючы справа па тры нулі, мы кожны раз будзем атрымліваць у ліку яшчэ адзін клас. У розных краінах да гэтага часу адны і тыя ж назвы выкарыстаюць для розных па колькасці класаў лікаў. Не існуе яшчэ адзінай сістэмы назваў для вялікіх лікаў. Напрыклад, у Амерыцы і Францыі тысяча міліёнаў (1 000 000 000) - гэта біліён, або мільярд. У Германіі і Англіі біліён - гэта міліён міліёнаў, г.зн. 1 з наступнымі дванаццаццю нулямі. Прадаўжаючы  дапісваць па тры нулі, матэматыкі атрымлівалі ўсё новыя вялікія ліку: квадрыльён (1 з пятнаццацю нулямі), квінтэлльён (1 з васемнаццаццю нулямі), секстыльён (1 з дваццацi адным нулём), септыльён  (1 з дваццацi чатырма нулямі), актыльён (1 з дваццаць сям'ю нулямі) ... Ёсць назва нават для ліку, у якім пасля адзінкі запісана сто нулёў, - гэта гугал. Чалавецтва працягвае павялічваць разраднасць лікаў і прыдумляць ім новыя назвы.  Для ліку, у якім пасля адзінкі запісана трыста тры нулі, таксама ёсць назва - гэта центыльён. З цягам часу людзі навучыліся не толькі называць і абазначаць лікі, але і выконваць з імі арыфметычныя дзеянні.