Занятак 32. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ

Задачы на разразанне

C:\Users\Санек\Desktop\200px-Buzjani,_the_Persian.jpgЗадачамі на разразанне навукоўцы займаліся з самых старажытных часоў. Першы сістэматычны трактат належыць Абул-Вэфа, знакамітаму персіцкаму астраному X стагоддзя, які жыў у Багдадзе.


C:\Users\Санек\Desktop\images.jpg

 

Пазней вучоныя заняліся рашэннем задач на разразанне      фігур, на найменшы лік частак, і наступнае складанне з іх новай фігуры толькі ў XX ст.  Тады гэтым займаўся Генры Э. Дзьюдзені.
Займальныя задачы на разразанне фігур - частак. 
 Адна з самых вядомых старажытных геаметрычных галаваломак - гульня ТАНГРАМ. Зарадзілася  гульня ў Кітаі, дзе яна называецца «чы чао тую», гэта значыць «мудрагелісты ўзор з сямі частак». На працягу вось ужо некалькіх тысячагоддзяў гэтая гульня служыць любімай забавай у краінах Усходу, а з пачатку XIX стагоддзя яна атрымала распаўсюджванне і на Захадзе. Расказваюць, што Напалеон, знаходзячыся ў выгнанні на востраве Святой Алены гадзінамі займаўся складаннем малюнкаў з элементаў ТАНГРАМА.
Назва «танграм» - еўрапейская. Верагодней за ўсё, яна утварылася ад слова «тань» (што азначае «кітаец») і кораня «грама» (у перакладзе з грэцкага «лінія»).
 Пра гульню ТАНГРАМ існуе такая легенда:  Гэта было вельмі даўно, амаль дзве з паловай тысячы гадоў таму назад. У немаладога імператара Кітая нарадзіўся доўгачаканы сын і наследнік. Ішлі гады. Хлопчык рос здаровым і кемлівым не па гадах. Адно турбавала старога імператара: яго сын, будучы ўладар велізарнай краіны, не хацеў вучыцца. Хлопчыку давала вялікае задавальненне цэлы дзень бавіцца цацкамі. Імператар заклікаў да сябе трох мудрацоў, адзін з якіх быў вядомы як матэматык, другі праславіўся як мастак, а трэці быў знакамітым філосафам, і загадаў ім прыдумаць гульню, забаўляючыся якой, яго сын спасціг бы пачаткі матэматыкі, навучыўся глядзець на навакольны свет пільнымі вачыма мастака , стаў бы цярплівым, як праўдзівы філосаф, і зразумеў бы, што часта складаныя рэчы складаюцца з простых рэчаў. І тры мудрацы прыдумалі гэтую гульню. На першы погляд, гульня вельмі простая. Усё, што патрабуецца - гэта скласці з дэталяў (яны атрымліваюцца разразаннем квадрата на сем частак) якую-небудзь постаць. Аднак, задача толькі здаецца лёгкай. Не ўсякі дарослы зможа скласці самыя мудрагелістыя камбінацыі фігурак ТАНГРАМА.
Танграм складаецца з 7 плоскіх геаметрычных фігур - ТАНАЎ. Будзем называць іх так: два вялікія роўныя трохвугольнікі, два маленькія роўныя трохвугольнікі, адзін сярэдні трохвугольнік, адзін квадрат, адзін паралелаграм (для прастаты будзем называць яго чатырохвугольнікам).Зыходная фігура - вялікі квадрат. 
Галаваломка складаецца ў тым, што трэба выкарыстоўваючы ўсе сем частак, скласці фігуркі, прапанаваныя на малюнку (або скласці фігуркі самім). Фігуры павінны прымыкаць адна да адной, не накладваючыся пры гэтым.

C:\Users\Санек\Desktop\44240264_tangram_games.jpg
C:\Users\Санек\Desktop\tangram_(1).jpg