Занятак 9. РАШАЕМ РАЗАМ

Цікавыя арыфметычныя практыкаванні
  1. Які цэлы лік дзеліцца (без астатку) на любы цэлы лік, адрозны ад 0? 
  2. Колькі існуе ўсяго трохзначных лікаў, у запiс якіх уваходзіць адзін раз лічба 5? 
  3. Колькі ёсць двухзначных лікаў, у запісе кожнага з якіх сустракаецца хоць бы раз лічба 7? 
  4. Колькі ёсць трохзначных лікаў, у запісе кожнага з якіх сустракаецца хаця б адна лічба 2? 
  5. Колькі існуе двухзначных лікаў, у якіх:
а) сярод лічбаў ёсць хоць адна пяцёрка; 
б) лічба дзясяткаў менш лічбы адзінак; 
в) лічба дзясяткаў болей лічбы адзінак? 
  1. Колькі чатырохзначных лікаў з рознымі лічбамі можна скласці з лічбаў 1, 2, 3, 4, у якіх лічбы 2 і 4 не стаяць побач? 
  2. Колькі сярод цэлых лікаў ад 10 да 1000 такіх, што:
а) у іх запісе сустракаюцца роўна тры аднолькавыя лічбы; 
б) у якіх кожная наступная лічба большая за папярэднюю; 
в) у якіх сума лічбаў роўная 9? 
  1. Колькі сярод цэлых лікаў ад 100 да 10 000 такіх, у запісе якіх сустракаюцца роўна 3 аднолькавыя лічбы? 
  2. Колькі існуе розных двухзначных лікаў, усе лічбы якіх няцотныя? 
  3. Якой лічбай заканчаецца здабытак усіх натуральных лікаў ад 1 да 81? 
  4. Колькі нулёў стаіць у канцы здабытку ўсіх лікаў ад 10 да 25? 
  5. Колькімі нулямі заканчваецца здабытак ад 1 да 100: 1 2 3 4 ... 100? 
  6. У стозначным ліку 12345678901234567890 ... 1234567890 выкрэслілі ўсе лічбы на няцотных месцах. У атрыманым пяцідзесяцізначным ліку зноў выкрэслілі ўсе лічбы на няцотных месцах. Такое выкрэсліванне працягвалася да таго часу, пакуль не засталася адна лічба. Якая яна? 
  7. Сума лічбаў двухзначнага ліку - найбольшая з адназначных лікаў, а лік дзясяткаў на 2 менш гэтай сумы. Які гэта лік? 
  8. Сума двух лікаў роўная 51. Меншы можна атрымаць, закрэсліўшы ў большым адну лічбу.Знайдзіце гэтыя лікі. 
  9. Знайдзіце два такія лікі, што іх сума ўтрая больш іх рознасці і ўдвая менш іх здабытку. 
  10. Каб пранумараваць старонкі некаторай кнігі, спатрэбілася 1164 лічбы. Колькі ў гэтай кнізе старонак? 
  11. У падручніку 296 старонак. Колькі лічбаў трэба запісаць, каб іх пранумараваць? Колькі разоў будзе выкарыстаная кожная з лічбаў? 
  12. Прадстаўце лік 1000 васьмю аднолькавымі лічбамі і знакамі дзеянняў. 
  13. Прадстаўце лік 24:
а) трыма васьмёркамі; 
б) трыма тройкамі; 
в) трыма двойкамі. 
  1. Прадстаўце лік 30:
а) трыма пяцёркамі;
 б) трыма шасцёркамі; 
в) трыма тройкамі.
  1. Запішыце лік 31, карыстаючыся знакамі дзеянняў і:
1) пяццю тройкамі; 
2) шасцю тройкамі; 
3) пяццю пяцёркамі. 
  1. Запішыце лік 100, карыстаючыся знакамі дзеянняў і:
1) пяццю адзінкамі; 
2) пяццю тройкамі; 
3) пяццю пяцёркамі; 
4) шасцю аднолькавымі лічбамі; 
5) дзевяццю рознымі значнымі лічбамі. 

  1. Запішыце лік, які з'яўляецца сумай 13 тысяч, 12 сотняў і 11 адзінак.